/

“Поўнач”, Іван Красачка

Большасць гістарычных малюнкаў перадаюць вобраз Лідскага замка днём або фіксуюць руіны. Вашай увазе –  погляд мастака з Ліды на замак XIV стагоддзя. Аўтарская задума – адлюстраваць помнік архітэктуры ў сучасным ландшафце горада ў начны час. Ноч хавае пашкоджанні, нанесеныя часам, і адначасова ўзмацняе масіўнасць і таямнічасць старажытнага кастэля. На першым плане – выява вуліцы Грунвальдскай … Read more

Печы і каміны Лідскага замка

У вялікіх памяшканнях каменных замкаў Еўропы дасягнуць адзнакі +15 °C зімой, трэба было яшчэ пастарацца. Да вынаходства печаў камін быў найбольш распаўсюджаным спосабам абагравання памяшканняў. На ім часта пяклі мяса. Камін патрабаваў шмат дроў. У невялікіх замках звычайна было ўсяго два каміны: на кухні, дзе рыхтавалі ежу, і ў галоўнай зале. У паўднёвай сцяне паўночна-ўсходняй … Read more

“Погляд у мінулае”, Лідзія Лазоўская

Прадстаўляем вашай увазе работу Лідзіі Лазоўскай – сучаснай мастачкі, уражэнкі Ліды. На пярэднім плане ў арачным праёме – нацюрморт з прадметамі адукацыйнай тэматыкі: старадаўнія кнігі, пергамент з пячаткай, чарніліца з пяром. Злева на фоне каменнай сцяны замацаваны ліхтар з запаленай свечкай. Такая выява стварае эфект “акна ў мінулае” – глядач нібы знаходзіцца ў памяшканні і … Read more

Санітарна-гігіенічная бяспека Лідскага замка

Для жыццядзейнасці замка Сярэднявечча важна было прадумаць спосабы падтрымкі чысціні. Ва ўмовах асады розныя інфекцыйныя захворванні распаўсюджваюцца хутка, што магло сур’ёзна паўплываць на  абараназдольнасць замка. Старажытныя архітэктары і тут прадумалі асноўныя моманты добраўпарадкавання. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, што людзям, якія жылі ў часы Сярэднявечча было не да санітарыі, замкі былі нядрэнна абсталяваны пэўнымі выгодамі. Характэрнай рысай … Read more

“Дажджлівы вечар каля замка”, Алесь Cудар

Вашай увазе – гарадскі пейзаж у мяккай акварэльнай манеры мастака Алеся Судара.   Вячэрні час… У святле ліхтароў – вуліца Замкавая, адна з найбольш старажытных ў горадзе. На ёй размясціліся гістарычныя будынкі №3, №5, №7 пачатку XX стагоддзя, у якіх увасоблены асноўныя мастацка-стылявыя напрамкі гэтага перыяду. У хатах гарыць святло. Яно дае цёплыя блікі, якія адлюстроўваюцца … Read more

Шаткаўніца

Квяцістая, чырвонакачанная, кальрабі, савойская, пекінская,  брусельская – якіх толькі сартоў капусты не вырошчваюць сёння. А вось у даўнія часы ў сялян на агародзе выспяваў самы вядомы від –  белакачанная капуста. Сабраная да першых маразоў, яна доўгі час магла захоўвацца свежай (былі ў гэтым свае сакрэты), але, каб захаваць да наступнага ўраджаю, капусту квасілі. Прыдатнымі днямі … Read more

Вольга Браніславаўна Шлаг- Банкоўская

Вольга Браніславаўна Шлаг- Банкоўская, член падпольнай групы пры ваенным шпіталі ў Лідзе, партызанка атрада “Іскра” Кіраўскай брыгады  Нарадзілася Вольга 25 снежня 1913 г. у Варшаве. Яўрэйка. Член кампартыі Польшчы. У верасні 1939г. пераехала з мужам і дачкой у Беласток. Працавала медсястрой у савецкім ваенным шпіталі (1940-1941). “23 чэрвеня эвакуіравала параненых углыб краіны. Пасля бамбёжкі цягнікі … Read more

Валянціна Аляксандраўна Епанешнікава

Валянціна Аляксандраўна Епанешнікава (у дзявоцтве Рогава), член падпольнай групы пры ваенным шпіталі ў Лідзе, начальнік санітарнай часці партызанскага атрада “Балтыец” Кіраўскай брыгады Валянціна Рогава нарадзілася ў Пермі 18 студзеня 1913 г. у сям’і слесара галоўных паравозарамонтных майстэрняў Аляксандра Аляксандравіча Рогава. Скончыла 7 класаў (1929). Працавала вучаніцай на чыгуначным тэлеграфе станцыі Перм I, скончыла курсы тэлеграфістак … Read more

Зінаіда Дзмітрыеўна Дзянісава

Зінаіда Дзмітрыеўна Дзянісава – член падпольнай групы пры ваенным шпіталі ў Лідзе, сувязная партызанскага атрада “Балтыец” Кіраўскай брыгады Зінаіда Дзянісава нарадзілася ў 1923 г. у сяле Зенцова Краснагародскага раёна Пскоўскай вобласці(былая Калінінская). У 1949 г. скончыла акушэрскую школу ў г. Опачка. Пасля працавала акушэркай у Верхне-Ліпаўскім медыцынскім пункце Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Па ўспамінах З.Дз.Дзянісавай … Read more

Баявыя галерэі Лідскага замка

Баявыя галерэі ў сярэднявечных замках былі важным элементам абарончай сістэмы, якія дазвалялі абаронцам эфектыўна адбівацца ад ворагаў. Яны ўяўлялі сабой пешаходныя шляхі ўздоўж верхняй часткі сцен, дзе размяшчаліся воіны для абстрэлу праціўніка. Гэтыя галерэі часта дапаўняліся ахоўнымі элементамі, такімі як парапеты, зубцы і байніцы, што ўзмацняла агнявую моц замка. Галерэі часам абсталёўваліся навесамі, што паляпшала … Read more