/

Таямнічыя жанчыны замкаў Гродзеншчыны

Дом Валянціна Таўлая стаў пляцоўкай, на якой збіраюцца прыхільнікі містычных гісторый, насычаных у сценах замкаў Гродзеншчыны. А гэтых жа старажытных збудаванняў у нас нямала: Лідскі, Мірскі, Навагрудскі, Любчанскі, Гродзенскі, Гальшанскі і іншыя. Якія толькі падзеі не праходзілі праз гэтыя мураваныя збудаванні!!! І ў кожным з іх свая, адметная гісторыя з загадкамі і таямніцамі. Часовая экспазіцыя … Read more

“Замкавая сцяна. Ліда”, Аляксандар Буйкевіч

Мастак адлюстраваў паўночна-ўсходні вугал Лідскага замка з боку замкавага двара з вежай, баявымі галерэямі і байніцамі рознай формы. У вежы адчынены дзверы, якія быццам запрашаюць наведаць старажытны кастэль*. З левага боку можна ўбачыць драўляны навес (фрагмент). Паўночна-ўсходняя вежа (XV ст.) мела выгляд крыху перакошанага рознабаковага чатырохвугольніка і была прыбудавана да замкавых муроў без перавязкі. Таўшчыня … Read more

“Верабейкі” Валянціна Таўлая

6 верасня 2025 года горад Ліда ўрачыста адсвяткаваў Дзень беларускага пісьменства. Падчас шматлікіх мерапрыемстваў, якія праходзілі ў рамках святочнай праграмы, адбылося адкрыццё манументальна-дэкаратыўнай скульптуры – інклюзіўнага арт-аб’екта “Верабейкі”. Аўтарам з’яўляецца вядомы лідскі скульптар Рычард Груша. Ён, між іншым, і аўтар мемарыяльнай дошкі, якую адкрылі 8 лютага 2014 года да 100-годдзя з дня нараджэння грамадска-палітычнага дзеяча, … Read more

“Лідскі замак”, Уладзімір Кіркевіч

Мастак Уладзімір Кіркевіч адлюстраваў Лідскі замак у час рэстаўрацыі. Можна ўбачыць паўночна-ўсходні вугал замка. Ён яшчэ без вежы. Выгляд з боку гасцініцы “Ліда”. На дальнім плане – сучасныя шматпавярховыя дамы і вышынны гмах інтэрната для будаўнікоў. У 1953 годзе Лідскі замак увайшоў у спіс помнікаў архітэктуры рэспублікі, якія былі ўзяты пад дзяржаўную ахову. Калі ў … Read more

Матрона Канстанцінаўна Наказных

Матрона Канстанцінаўна Наказных (17.08.1923 – 03.08.1944), лідская падпольшчыца Матрона Наказных нарадзілася 17 жніўня 1923 г. у сяле Чарнігаўка Архарынскага раёна Амурскай вобласці ў сялянскай сям’і. Матронай назвалі ў гонар манашкі, якая некалькі месяцаў жыла ля Наказных. Уступіла ў 1938 г. у камсамол. Сям’я Наказных была вялікай. Усе разам яны жылі ў бацькоў бацькі – Канстанціна Пятровіча: … Read more

Вароты Лідскага замка

Паважаныя аматары гісторыі! Як жа абараняцца жыхарам замка, калі вораг грукае таранам у вароты? Калі каменныя сцены былі тоўстыя і высокія і іх парушыць не так лёгка, то вароты заставаліся самым слабым месцам. З часоў “варварскіх каралеўстваў” і да самага пачатку класічнага Сярэднявечча, замкавыя вароты амаль не памяняліся. Бо іх немагчыма было сабраць з камення … Read more

Марыя Іванаўна Кастраміна

Марыя Іванаўна Кастраміна (1923–1943) – удзельніца камсамольска-маладзёжнага падполля ў Лідзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З успамінаў маці Марыі Кастраміной: “Наша Марыя нарадзілася 25 красавіка 1923 г. на станцыі Леў Талсты. Яна расла смелай і вясёлай дзяўчынкай. Была сярэдняга росту, прыгожая. Куды б яна не ішла, і старыя і малыя заўсёды ёю любаваліся.. Марыя вельмі … Read more

Бурапенны шлях пісьменніцы-рэвалюцыянеркі з Лідскага павета

(Да 150-годдзя з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч – Цёткі)  (З праекта «Песняркі Прынёманскага краю», прысвечанага Году беларускай жанчыны) Лідчына – край паэтычны! Хто толькі не спыняўся на гэтай тэрыторыі! Лідская зямля – гэта калыска вядомых майстроў прыгожага беларускага пісьменства! Іх творы распаўсюджваюцца за межамі краінамі, бо яны з’яўляюцца ўзорам нацыянальнай беларускай літаратуры! Такім прадстаўніком з’яўляецца … Read more

Святаянскія зёлкі

Старажытнае свята Купалле па каталіцкім календары адзначаецца з 23 на 24 чэрвеня, па праваслаўным – у ноч з 6 на 7 ліпеня. Адзначаецца Купалле і на Лідчыне. Праўда, з-за моцнага ўплыву каталіцызму гэтае свята ў нашым рэгіёне трывала злілося з днём Святога Яна Хрысціцеля. Трэба зазначыць, што сёння гэта не проста рэканструкцыя даўнішніх традыцый, а … Read more

“Лідскі замак”, Васіль Зянько

Вашай увазе – мастацкі вобраз Лідскага замка ў незвычайным фармаце ад беларускага мастака Васіля Зянько. На жывапісна-рэльефнай паверхні палатна размешчана выява Лідскага замка і гістарычная даведка*, перакладзеная на шрыфт Брайля. Аўтар выкарыстоўвае натуральную каляровую гаму, акцэнтуе ўвагу гледача на гарманічнай маляўнічай кампазіцыі,  да якой можна дакранацца рукамі. Мэта – даць магчымасць людзям невідушчым ці са … Read more