/ Лідскі замак праз фотааб’ектыў

Лідскі замак праз фотааб’ектыў

Лідскі замак – жамчужына Лідчыны. Хто б ні прыехаў у горад, заўсёды зверне свой позірк на гэтыя сцены. Стагоддзя прастаяў ён як сапраўдны абаронца гэтых зямель.

Фота: Галіна Булавік

Пачынаючы з паходаў Тэўтонскага ордэна, замак перажыў мноства бітваў. На тэрыторыі замка прымалі гасцей і каралеўскіх кровей, і менш знатных асоб.

Фота: Людміла Наўмовіч
Фота: Галіна Булавік
Фота: Юлія Краніна

Цяпер Лідскі замак толькі памяць пра тыя часы, але да гэтага часу ён дзівіць сваёй веліччу і магутнасцю. У любы час года ён выглядае выдатна! Інтэрактыўная выстава «Лідскі замак праз фотааб’ектыў» паказвае нам, што жыхары Лідчыны з трапятаннем і любоўю ставяцца да гэтай цьвярдыні і хочуць перадаць нам сваё бачанне яго прыгажосці, велічы, то што ён заўсёды розны з якога боку на яго не паглядзелі бы.