У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі пачынае сваю работу праект “Сукенка з гімнасцёркі”.
Ён накіраваны на пашырэнне ведаў жыхароў нашага раёна пра ўнёсак жанчын СССР, БССР, Лідскага раёна ў Вялікую Перамогу і пасляваеннае аднаўлення, а таксама пра ролю сучасных жанчын у жыцці суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, нашы дзяўчаты, жанчыны змянілі сукенкі на гімнасцёркі. Гімнасцёрка – сімвал вайны, уніформы, цяжару, смерці.
У час вайны жанчыны ішлі добраахвотніцамі на фронт, былі ўрачамі, медсёстрамі, лётчыцамі, сувязісткамі, капалі акопы, працавалі на прадпрыемствах, якія выпускалі зброю і тэхніку для фронту, а ў вольны ад працы час вязалі рукавіцы для абаронцаў Айчыны.
Пасляваенны час. Жанчына мяняе гімнасцёрку на сукенку, шынель на паліто. Сукенка – сімвал міру, жаноцкасці, жыцця, стварэння.
Пасля вайны нашы жанчыны падымалі з руін народную гаспадарку, ехалі на асваенне цалінных зямель, БАМа, нараджалі і гадавалі дзяцей, былі сапраўдным тылам для сваіх мужчын.
І сёння беларускія жанчыны з годнасцю нясуць светлае прызначэнне быць ЖАНЧЫНАЙ з вялікай літары.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у дадзеным праекце!












