/ Навіны / Праект “Гучыць спадчына”

Праект “Гучыць спадчына”

Так называецца праект супрацоўніцтва паміж Лідскім гісторыка-мастацкім музеем і Лідскім дзяржаўным музычным каледжам. Гэта – інтэграцыя культурна-адукацыйных элементаў у акцыю. Праект дазволіць прасоўваць беларускую культурную спадчыну праз спалучэнне гістарычнага апавядання і музыкі, прыцягваючы моладзь, сем’і і турыстаў. Сумесныя мерапрыемствы будуць садзейнічаць папулярызацыі «роднага» як часткі нацыянальнай ідэнтычнасці, павышаючы наведвальнасць устаноў і ўмацоўваючы партнёрскія сувязі.

Чакаем вас, шаноўныя наведвальнікі, кожную другую пятніцу месяца на нашых аб’ектах: Лідскі гісторыка-мастацкі музей (вул. Перамогі 37, а), Лідскі замак (вул. Замкавая, 1), Дом паэта Валянціна Таўлая  (вул. Замкавая, 7).

Сачыце за рэкламай.

Рады сустрэчы з вамі!