Сасноўскі Роберт Юр’евіч

Сасноўскі Роберт Юр’евіч, падпольшчык, начальнік асобага аддзела атрада «Іскра» Сасноўскі Роберт Юр’евіч (1916 -2002) нарадзіўся ў р.п. Янкаўка (г. Узін) Кіеўскай вобласці. З служачых. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1932-1937). Выкладчык фізікі ў сярэдняй школе станцыі Альмавіца (Альшакіна) Кіеўскай вобласці (1937-1938), лабарант лабараторыя эксперыментальнай фізікі пры Кіеўскім педінстытуце (1938-1939). Прызваны ў РСЧА 14.10.1939, служыў … Read more

Піліпаўка

З 28 лістапада па 6 студзеня ў праваслаўных вернікаў праходзіць Піліпаўскі пост (Калядны пост), усталяваны дзеля духоўнага прыгатавання да сустрэчы свята Раства Хрыстова. У першы дзень паста моляцца апосталу Піліпу, просячы аб здароўі, умацаванні зроку, засцярозе ад укусаў змяі, ад душэўнага смутку. Скаромнае падчас паста не ядуць, таму кабанчыка “свежавалі” загадзя – інакш не паспрабуеш … Read more

Інтэрактыўным занятак “Гульня са словам”

Найлепшы скарб для захавання культуры нашага народа, узбагачэння духоўнасці– гэта беларуская мова. Размаўляйце і вы разам з намі па-беларуску на інтэрактыўным занятку “Гульня са словам”. Адчуйце смак беларускага слова ў назвах страў, прыказках і прымаўках, у назвах побытавых прадметаў. Цікава будзе і маленькім наведвальнікам, якія толькі ў пачатку шляху да авалодвання роднай мовай.

Інтэрактыўная гадзіна “Агністае крыжаванне”

Інтэрактыўная гадзіна “Агністае крыжаванне”, якая праходзіць на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”, створыць момант загадкавасці: а што ў куфэрку? А там –жыццё нашых продкаў. Дакладней, тое, з дапамогай чаго аберагалі жытло, сваю сям’ю.  Акрамя таго, пазнаёмімся з абрадам “агністага крыжавання”, у аснове якога –свечка і яе полымя. Менавіта свечка становіцца сімвалам пазнавальнага занятка і … Read more

Музейная гульня “Лялькі”

Абярэгавыя лялькі, абрадавыя, гульнявыя – носьбіты народных традыцый, сувязны масток паміж продкамі і нашчадкамі. На музейнай гульні “Лялькі” цікава будзе даведацца пра асаблівасці іх стварэння з улікам абярэжнай ролі зёлак, збожжавых і бабовых культур, выбару тканіны, колеру нітак. Разам з тым, лялькі дапамогуць адкрыць цікавыя старонкі з жыцця нашых продкаў. А пагуляць?! Абавязкова! І з … Read more

Музейным занятак “Сям’я. Сямейны побыт і традыцыі. Сваякі”

У кожнага ёсць такое месца, дзе яго заўсёды чакаюць, разумеюць, прымаюць такім, які ён ёсць. Месца, дзе спакойна, цёпла і ўтульна. Такое адчуванне чалавеку можа даць толькі дом і сям’я. Прапануем здзейсніць падарожжа ў мінулае нашых продкаў на музейным занятку “Сям’я. Сямейны побыт і традыцыі. Сваякі”, каб пазнаёміцца з тым, як жылі тагачасныя сем’і, як … Read more

Інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы”

Запрашаем на інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы”. Гэта магчымасць пагрузіцца ў атмасферу падрыхтоўкі да свята нашымі продкамі: “выезд” на кірмаш, упрыгожванне хатняй прасторы, клопаты пра калядную вячэру. Святочнага настрою дабавяць створаныя ў музеі фотазоны.

Інтэрактыўны занятак “Ільняныя гісторыі”

На інтэрактыўным занятку “Ільняныя гісторыі” вы папоўніце багаж ведаў аб вырошчванні беларусамі лёну, прыкметах, павер’ях і традыцыях, якімі кіраваліся сяляне падчас сяўбы, збору ўраджаю. Пабачыце і нават патрымаеце ў руках прылады, якімі карысталіся продкі для атрымання валакна і яго апрацоўкі: трапання, часання, скручвання ў нітку. Цікавай будзе інфармацыя пра ільняныя вырабы, абярэгавую ролю лёну, выкарыстанне … Read more

Квэст “Вытокі славянскага пісьменства”

У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі праводзіцца квэст “Вытокі славянскага пісьменства”. Удзельнікі могуць паспрабаваць сябе ў ролі наборшчыкаў і расшыфроўшчыкаў тэкстаў, даведацца пра гісторыю святкавання Дня славянскага пісьменства, а таксама пазнаёміцца ​​з цікавымі музейнымі прадметамі. Удзельнікі квэста атрымаюць салодкія сувеніры. Узрост удзельнікаў: 9-13 гадоў Заяўкі па тэлефоне 622009.

Выстаўка “Павятовы горад Ліда”

Гарады часта называць каменнымі кнігамі, а вуліцы – старонкамі. Старыя будынкі шмат могуць расказаць пра мінулае, перанесці на дзясяткі гадоў назад. На жаль, захавалася іх вельмі мала. У наведвальнікаў будзе магчымасць завочна пагуляць па вуліцах горада, пазнаеміцца з яго гісторыяй. На выстаўцы прадстаўлены арыгіналы і копіі паштовак і фатаграфій, фотаапараты, прадметы побыту.