Падарунак на заручыны
У старажытнай Беларусі вяселлі, звычайна, пачыналі гуляць пасля Каляд – да пачатку Велікоднага паста. Апошнім “штуршком” да жаніцьбы мог стаць Масленічны тыдзень, на якім у дачыненні да нежанатых хлопцаў (бабылёў) была прыцягнута асаблівая ўвага. Як усеагульнае пакаранне, што да гэтай пары не ажаніўся, бабылю навешвалі “калодкі” (драўляныя калоды, паясы, стужкі і г.д.). Хоць гэта і жарт, ад якога хлопец адкупляўся блінамі, гарэлкай ці іншымі пачастункамі, але “калодкі” насіць ніхто не хацеў!
Зусім не выпадкова, адзін з дзён на Масленічным тыдні прысвячаўся тэме замужжа і сватаўства – прынята было рабіць агледзіны нявест – і называўся “Зайгрышы”. А ад зайгрышаў недалёка і да заручын (змовін да вяселля)! На заручынах, як правіла, пара абменьвалася падарункамі.
Сёння знаёмім вас з бляшанкай, якая выраблена з нагоды заручын у якасці падарунка. І самае цікавае – яна была паказчыкам заможнасці жаніха! Жаніх вырабіў бляшанку сам з цэльнага кавалка ліставога алюмінію. Па форме прадмет нагадвае ёмістасць цыліндрычнай формы з крышкай, адтулінай для зліву абястлушчнага малака і постаялкі, шкляным “акенцам” для назірання за мяжой постаялак і малака.
Убачыць такі падарунак можна на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі.
Больш падрабязна даведацца пра масленічныя традыцыі можна на музейным свяце “Эх, Масленіца!”, якое адбудзецца 14 лютага 2026 г.















