Квэст “Вытокі славянскага пісьменства”
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі праводзіцца квэст “Вытокі славянскага пісьменства”. Удзельнікі могуць паспрабаваць сябе ў ролі наборшчыкаў і расшыфроўшчыкаў тэкстаў, даведацца пра гісторыю святкавання Дня славянскага пісьменства, а таксама пазнаёміцца з цікавымі музейнымі прадметамі. Удзельнікі квэста атрымаюць салодкія сувеніры. Узрост удзельнікаў: 9-13 гадоў Заяўкі па тэлефоне 622009.













