/ Навіны / Касцюкова Тамара Дзмітрыеўна

Касцюкова Тамара Дзмітрыеўна

Касцякова Тамара Дзмітрыеўна – начальнік асобага аддзела атрада да снежня 1943 г. У атрадзе была з сёстрамі Людмілай і Таццянай. Напярэдадні вайны дзяўчынкі прыехалі з Масквы ў вёску Тракелі да сваякоў. Пачалася вайна, вярнуцца ў Маскву не змаглі.

Тамара часта прыходзіла у двор да Говаравых і працягла гутарыла з Пятром Макаравым і з іншымі акружэнцамі, якія былі тут частымі гасцямі.

Партызанам неабходны былі медыкаменты. Іх здабывалі ў Бярозаўцы ў доктара І. Брыля і дастаўляла ў атрад Тамара Касцякова, якая пражывала ў Бярозаўцы, і Марыя Макарава. Аднойчы Т. Касцякова і М. Макарава з поўным камплектам лекаў пераходзілі мост праз р. Нёман у в. Агароднікі. Іх затрымалі паліцыянты. Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б Марыя Макарава не пазнала аднаго з паліцыянтаў, які, узяўшы дзяўчын за рукі, правёў праз мост.

Тамара разам з сёстрамі ўступілі ў рады мсціўцаў. У атрадзе імя Варашылава ян пазнаёміліся з новымі сябрамі і разам змагалася з ненавісным ворагам, прыбліжаючы Перамогу.

З успамінаў Т. Касцяковай: «Першая значная баявая аперацыя атрада – гэта разгром паліцэйскага участка ў мястэчку Беліца Лідскага раёна. У выніку аперацыі былі дабыты трафеі зброя, а таксама дакументацыя так неабходная для работы ў тыле ворага. Пашпартамі, якія былі забраныя ў Беліцы, былі забяспечаны асобы, якія ажыцяўлялі  пастаянную сувязь з атрадамі. Такія пашпарты былі дадзены і маім сёстрам Людміле і Таццяне. Якія збіралі звесткі пра размяшчэнне варожых сіл і тэхнікі. Аперацыяй кіраваў Петр Макараў».

У структуру атрада ўваходзіла такое падраздзяленне, як асобы аддзел, які значальвала Касцякова Тамара Дзмітрыеўна. За перыяд з 2 ліпеня 1942 па люты 1943 года па звестках Нацыянальнага архіва эспублікі Беларусь атрадам знішчана ў Лідскім раёне 5 чалавек нямецкіх шпіёнаў, даносчыкаў і здраднікаў: Маслер, Шановіч Іван і Школка Іосіф з в. Нецеч, Кумпяк з в. Навасады.

Тамара Дзмітрыеўна ўспамінае: «…Шмат аперацый праводзіў партызанскі атрад імя Варашылава… Успамінаю вясну 1943 г., калі ў раёне вёскі Далекія быў пушчаны пад адхон фашысцкі поезд, які накіроўваўся на фронт з вялікоднымі падарункамі. У Тарнова, дзе размяшчаўся ў час вайны нямецкі маёнтак, партызанамі былі вывезены коні, фураж, сельскагаспадарчыя прадукты для харчавання…»

Прыходзілася ваяваць і з акаўцамі. Камандаванне атрада, выконваючы дырэктыву ЦК КП(б)Б аб знішчэнні польскіх фармаванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, вырашыла зрабіць легіянерам Арміі Крайовай засаду. Днём 29 чэрвеня 62 партызаны атрада выйшлі з лагера, увечары падышлі да могілак каля в. Пацукі. Пачаўся праліўны дождж. Каля могілак в. Пацукі за каменнай агароджай заселі акаўцы. Заўважыўшы партызан, адзін з іх крыкнуў: «Колька!». Партызаны вырашылі, што з-за агароджы нехта са сваіх кліча Белякова Мікалая – камісара атрада. Акаўцы далі магчымасць партызанам выйсці з кустоў на адкрытую мясцовасць і там навязалі крывавы бой.

З успамінаў Т. Касцяковай: «У гэтым баі загінула 9 чалавек , шмат было паранена. Загінула і мая сястра Таццяна, якой нядаўна споўнілася 18 год.  Частка партызан пад камандаваннем І. Космача вярнуліся на месца бою і пахавалі загінуўшых у в. Пацукі. (Пасля вайны перапахаваны ў в. Парэчаны)».

Т.Д. Касцякова успамінае: «Ішла вайна, і вядома партызанская барацьба не абыходзілася без страт. Безумоўна, гэтыя страты не параўнальныя з франтавымі па сваіх маштабах, але яны былі вельмі адчувальныя і выключна балюча перажываліся ўсімі партызанамі атрада. Сваіх герояў, якія загінулі ў баі, партызаны хавалі ўрачыста, з ушанаваннямі. Калі дазваляла абстаноўка, то загінуўшых таварышаў пераносілі ў Ліпічанскую Пушчу, дзе на гары былі наладжаны могілкі. На магіле кожнага ўстанаўлівалася таблічка з прозвішчам пахаванага. Але шмат байцоў засталося ляжаць там, дзе яны загінулі, і магілы іх наўрад ці вядомыя. Вечная ім памяць».

Тамара Касцякова за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, узнагароджана медалём «За адвагу».

У музеі захоўваюцца ўспаміны Тамары Дзмітрыеўнай пра барацьбу з ворагам, артыкул газеты, фатаграфіі.