Лідскі замак запрашае наведаць майстар-класы па вырабе святочнай паштоўкі ў тэхніцы выцінанка “Карункавыя мары”.
Гэта магчымасць спыніць штодзённую мітусню, узяць у рукі паперу i нажніцы, адчуць спакой і засяроджанасць.
Гэта шлях да каранёў, да эстэтыкі, да шчырай беларускай культуры.
Сустракайце вясну разам з намі!













