/ Навіны / Культурна-асветніцкі праект “Адкрывальнікі і стваральнікі”

Культурна-асветніцкі праект “Адкрывальнікі і стваральнікі”

У Лідскім замку стартаваў новы культурна-асветніцкі праект “Адкрывальнікі і стваральнікі”, які аб’яднаў у сабе знаёмства з багатай гісторыяй і паглыбленне ў традыцыі народнай творчасці!

Што вас чакае:
Аглядная экскурсія па Лідскім замку, дзе вы даведаецеся пра гісторыю помніка архітэктуры XIV стагоддзя;
Майстар-клас па вырабе лялькі-матанкі. на якім вы зможаце ствараць свой абярэг – ляльку, якую стагоддзямі рабілі беларускія гаспадыні. Гэта не проста сувенір, а сімвал сувязі пакаленняў.

Мы запрашаем усіх!

Правядзіце час пазнавальна і з карысцю!Паглыбленне ў гісторыю і творчасць гарантавана.

Папярэдні запіс абавязковы.
Чакаем вас у Лідскім замку!