УЦЕКАЧЫ

У Любчанскім замку жыла юная панна Алена – дачка аднаго з уладальнікаў маёнтка. Прыгожая з мяккім характарам. Яна закахалася ў простага конніка, які служыў у замкавым войску. Але бацька быў супраць і загадаў замкнуць яе ў Белай вежы, каб дзяўчына адумалася, а магчыма і забыла пра хлопца. Ды ноччу яна адчыніла акно вежы. Тым часам … Read more

ЗАМУРАВАНАЯ ДЗЯЎЧЫНА

Існуе легенда, што пры будаўніцтве Крэўскага замка адбываліся недарэчнасці, адна сцяна пастаянна абрушвалася, нібыта заклятая. І таму вырашэннем стала адагнаць чорныя сілы праз замуроўванне прыгожай дзяўчыны ў ёй. У Крэве жыла такая дзяўчына, але ж падпусціць да сябе хлопца яна не дазваляла, наравістая была. Ды і не падабаліся яны ёй. Аднаго толькі прыгледзела, але і … Read more

БЕЛАЯ ПАННА ГАЛЬШАНСКАГА ЗАМКА

Было гэта даўно. Аж 400 гадоў назад, калі Павел Сапега выдзеліў грошы на будаўніцтва касцёла і кляштара пры ім. Але збудаваць гэта ўсё трэба было хутка, каб атрымаць узнагароду за працу. Будаўнікі ўзяліся шчыра ўзводзіць сцены, але ж адна з іх аж тры разы абрушылася. Тады ўсе сабраліся і параіліся, як далей справіцца з гэтай … Read more

ТАЯМНІЦА КАХАННЯ, ШТО ПЕРАЖЫЛО СМЕРЦЬ

У старадаўнім замку Радзівілаў, што ў Нясвіжы, жыве прывід, якому няма спакою ўжо больш за чатыры стагоддзі. Завецца ён Чорнай Паннай, і бачаць яго толькі перад вялікім няшчасцем. Гэта прывід самой Барбары Радзівіл – каралевы Польшчы і вялікай княгіні літоўскай. Усё пачалося, калі маладая Барбара сустрэла каралевіча Жыгімонта Аўгуста – спадчынніка польскага трона. Іскра прабегла … Read more

ПРАКЛЯТАЕ ВОЗЕРА

У Міры існуе легенда. Было гэта ў канцы ХІХ стагоддзя. Каля Мірскага замка рос вялікі яблыневы сад. Ды вось аднойчы яго ўладальнік, князь Мікалай Святаполк-Мірскі, задумаў рэстаўрыраваць замак і рэканструяваць тэрыторыю каля яго. Ён вырашыў, што на месцы старога недагледжанага саду неабходна стварыць парк з возерам. У той час усё было ў квецені. Мясцовыя адмаўляліся … Read more

“Лідскі замак”, Леанід Гоманаў, палатно, алей, 2021

Наступны мастацкі вобраз Лідскага замка стварыў Леанід Гоманаў. Перад гледачом – панарамная выява сучаснага горада Ліды. Кампазіцыйны цэнтр засяроджаны на дамінуючым на пярэднім плане Лідскім замку ў цёплай каляровай гаме. Гэта раніца. Ласкавыя прамяні сонейка фарбуюць усходнюю сцяну і вежы старажытнага кастэля ў залацістыя адценні. Мастак у пейзажы падкрэслівае веліч і прыгажосць архітэктурнага аб’екта пры … Read more

Будаўнікі Лідскага замка

У будаўніцтве замкаў Сярэднявечча прымалі ўдзел цэлыя пакаленні будаўнікоў. Узводзіліся абарончыя комплексы мігрыруючымі па ўсёй Еўропе цэхамі “муляраў”, “дойлідаў”, “градарубаў”, “добрадзярэўцаў”, “капачоў”, “мурмейсцераў”, “валмейсцераў” і іншымі носьбітамі і распаўсюджвальнікамі дасканалага фартыфікацыйнага мастацтва. Вялікі князь Гедымін, які пайшоў на збліжэнне з Лівоніяй і разумеў неабходнасць валодання сучасным узбраеннем і замкамі, адкрыў свабодны доступ у сваё княства … Read more

Касцюкова Тамара Дзмітрыеўна

Касцякова Тамара Дзмітрыеўна – начальнік асобага аддзела атрада да снежня 1943 г. У атрадзе была з сёстрамі Людмілай і Таццянай. Напярэдадні вайны дзяўчынкі прыехалі з Масквы ў вёску Тракелі да сваякоў. Пачалася вайна, вярнуцца ў Маскву не змаглі. Тамара часта прыходзіла у двор да Говаравых і працягла гутарыла з Пятром Макаравым і з іншымі акружэнцамі, … Read more

Бітончык

Мае ручку, мае вушкі, Мае гладкія бачкі, Шапку носіць на вярхушцы Гэты посуд. А які?   Сябры, вось такую загадку мы пачулі пра адзін прадмет у нашай гасцёўні. Канечне, адгадкі тут могуць быць розныя, але ў нашай наведвальніцы адгадка была такая: гэта бітончык (бідончык, бідон, збанок) – эмаліраваны ці алюмініевы посуд. Выраз “у ягады з … Read more

Макарава (Говар) Марыя Уладзіміраўна

Марыя Говар нарадзілася ў1925 г. на хутары Белы Згурок каля в. Масявічы ў сялянскай сям’і. У сям’і было 8 дзяцей. Разам жылі дзядуля з бабуляй. Скончыла 7 класаў польскай школы і пасля вайны – адзін курс Лідскага педагагічнага вучылішча. Бацька меў даволі моцную гаспадарку. З дзяцінства дапамагала бацькам па гаспадарцы. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Побач … Read more