/

Ніна Качан

8 лютага ў Беларусі ўспамінаюць хлапчукоў і дзяўчынак, якія разам з дарослымі ўсталі на абарону нашай краіны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Сярод юных змагароў была і Ніна Качан. Сёння мы працягваем віртуальны праект “Каб жылі ў памяці героі” і прысвячаем яго ў Год Жанчын нашым слаўным дзяўчынкам, жанчынам: маці, дочкам, жонкам, сёстрам… Ніна належала … Read more

Мае крылы за спіной

Эстафета перадачы дабрыні працягваецца ў Доме Валянціна Таўлая ўжо 5 гадоў. 4 лютага эстафету дабрыні падхапіў вучань інтэграванага 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Ліды” сёмага года навучання Пяцюшык Вадзім. Ён праявіў сваё жаданне паказаць свае работы, якія цяпер можа пабачыць любы жадаючы, наведаўшы выстаўку “Мае крылы за спіной”. І сапраўды, ён творчы, … Read more

“Ліда. Замак”, Гродзенскія мастацкія майстэрні

Прапануем пазнаёміцца з выявай Лідскага замка на палатне “Ліда. Замак” Гродзенскіх мастацкіх майстэрняў (з фондаў музея), заснаваным на літаграфіі Алаіза Місеровіча з малюнка Напалеона Орды “Над ракой Лідзеяй”. Напалеон Матэвуш Тадэвуш Орда – мастак, скульптар, літаратар, музыкант, педагог. Імя мастака і яго творчасць добра вядомыя ў Беларусі і за яе межамі. На кожным малюнку аўтара … Read more

Падарунак на заручыны

Падарунак на заручыны У старажытнай Беларусі вяселлі, звычайна, пачыналі гуляць пасля Каляд – да пачатку Велікоднага паста. Апошнім “штуршком” да жаніцьбы мог стаць Масленічны тыдзень, на якім у дачыненні да нежанатых хлопцаў (бабылёў) была прыцягнута асаблівая ўвага. Як усеагульнае пакаранне, што да гэтай пары не ажаніўся, бабылю навешвалі “калодкі” (драўляныя калоды, паясы, стужкі і г.д.). … Read more

Архітэктурна-фартыфікацыйныя характарыстыкі замка-кастэля

З утварэннем Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІІІ – XIV стст. склаліся спрыяльныя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы для пашырэння абарончага будаўніцтва на якасна новым узроўні. У гэты час галоўная знешняя небяспека зыходзіла ад Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. Для абароны ад нападаў іх рыцараў вялікія князі, пачынаючы ад Гедыміна, пачалі ўзводзіць абарончыя збудаванні новага тыпу – … Read more

Пірог з бульбай

Каляды – гэта назва свята не аднаго дня. У народным календары – цэлы цыкл святаў: па новым стылі перыяд з 24 снежня па 6 студзеня, па старым – з 6 да 19 студзеня. Каталіцкія і праваслаўныя вернікі, падтрымліваючы адзін другога, святкуюць ледзь не месяц! Свята ў гонар нараджэння Хрыста, “новага” сонца, ушанавання продкаў (зімовыя дзяды) … Read more

Замок как память нашего славного города

З успамінаў Папковай Наталлі Іванаўны, 1953 г. н. Наталля Іванаўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры, вельмі паэтычна, творча аднеслася да просьбы аб успамінах пра Лідскі замак. Запісала сапраўднае сачыненне і верш пра свой горад і замак. Мой белый город, ты цветок из камня, Омытый добрым солнечным дождём. Как ветрами, овеян ты веками, Как песня, в … Read more

Сасноўскі Роберт Юр’евіч

Сасноўскі Роберт Юр’евіч, падпольшчык, начальнік асобага аддзела атрада «Іскра» Сасноўскі Роберт Юр’евіч (1916 -2002) нарадзіўся ў р.п. Янкаўка (г. Узін) Кіеўскай вобласці. З служачых. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1932-1937). Выкладчык фізікі ў сярэдняй школе станцыі Альмавіца (Альшакіна) Кіеўскай вобласці (1937-1938), лабарант лабараторыя эксперыментальнай фізікі пры Кіеўскім педінстытуце (1938-1939). Прызваны ў РСЧА 14.10.1939, служыў … Read more

Піліпаўка

З 28 лістапада па 6 студзеня ў праваслаўных вернікаў праходзіць Піліпаўскі пост (Калядны пост), усталяваны дзеля духоўнага прыгатавання да сустрэчы свята Раства Хрыстова. У першы дзень паста моляцца апосталу Піліпу, просячы аб здароўі, умацаванні зроку, засцярозе ад укусаў змяі, ад душэўнага смутку. Скаромнае падчас паста не ядуць, таму кабанчыка “свежавалі” загадзя – інакш не паспрабуеш … Read more

Інтэрактыўным занятак “Гульня са словам”

Найлепшы скарб для захавання культуры нашага народа, узбагачэння духоўнасці– гэта беларуская мова. Размаўляйце і вы разам з намі па-беларуску на інтэрактыўным занятку “Гульня са словам”. Адчуйце смак беларускага слова ў назвах страў, прыказках і прымаўках, у назвах побытавых прадметаў. Цікава будзе і маленькім наведвальнікам, якія толькі ў пачатку шляху да авалодвання роднай мовай.