Каляды ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі
З 18 снежня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі наведвальнікі падарожнічаюць па зімовых святах. Пэўным магічным дзеянням падпарадкавана падрыхтоўка хаты да свята, накіраваная на паляпшэнне дабрабыту і жыццёвага лёсу яе гаспадароў. Разам з наведвальнікамі рыхтавалі калядны стол згодна з традыцыямі нашых продкаў. Спрабавалі свой спрыт ў гульнях. І на прыканцы – забаўляльныя заняткі імправізаванага калядавання.
















