/ Навіны Фотасправаздачы / Да 7-лістапада супрацоўнікі музея падрыхтавалі выстаўку-ўспамін «Дзень Вялікага Кастрычніка ў перыядычным друку і рэтра-паштоўках

Да 7-лістапада супрацоўнікі музея падрыхтавалі выстаўку-ўспамін «Дзень Вялікага Кастрычніка ў перыядычным друку і рэтра-паштоўках

У гасцей і жыхароў горада з’явілася магчымасць вярнуцца на некалькі дзесяцігоддзяў назад і ўспомніць атрыбуты свята без якіх не абыходзілася ні адна савецкая сям’я.

Выстаўка знаёміць з землякамі ўдзельнікамі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

На выстаўцы можна пачытаць газету «Уперад», надрукаваную 75 гадоў таму (7 лістапада 1944 г). Даведацца аб працоўных поспехах жыхароў нашага раёна ў пасляваенны час.

Здзейсніць невялікую экскурсію ў гісторыю савецкай паштоўкі на тэму Кастрычніцкай рэвалюцыі дазволіла прыватная калекцыя паштовак лідчаніна Чэслава Серафімовіча.

Даведаўшыся пра выстаўку, мясцовыя жыхары падаравалі музею паштоўкі, якія папоўняць музейную калекцыю.