/ Навіны Фотасправаздачы / “Аўтар за кадрам”: сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Янцэвічам

“Аўтар за кадрам”: сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Янцэвічам

Фотавыстаўка “Жыццё ў кадры” апошнім часам стала найбольш наведваемай у Доме В.Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7. Падчас школьных канікулаў прайшлі інтэрактыўныя заняткі з вучнямі малодшых класаў “Школьныя хвілінкі з рэтра-фотаздымкам”, а вось цяпер наведалі яе вучні старэйшых класаў СШ №11 начале з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Анашкевіч Наталляй Мікалаеўнай. Для іх была праведзена сустрэча “Аўтар за кадрам” з лідскім фотамастаком і паэтам Янцэвічам Уладзімірам Сяргеевічам. А ён у сваю чаргу арганізаваў для іх у выставачным пакоі прагляд слайдаў на тэму малой радзімы, дякуючы якім вучні змаглі дазнацца пра гісторыю ўзнікнення фотаздымкаў, якія, між іншым, у большасці былі зроблены на тэрыторыі Ліды і за яе межамі. Праз ціхую мелодыю і чытанне вершаў, што былі напісаны Уладзімірам Янцэвічам, вучні акунуліся ў поры года, якія і былі на слайдах фотамастака. З задавальненнем У. Янцэвіч адказаў і на пытаннні вучняў. Рабяты дазналіся, што госць гэтай сустрэчы – таксама аўтар фотапаштовак, фотакарцін, з якімі знаёмыя шматлікія лідчане.

У планах Дома Таўлая – у далейшым праводзіць такія сустрэчы. А для таго каб яны здзейсніліся залежыць ад зацікаўленых наведвальнікаў, а менавіта, групаў. Па іх дамоўленасці Уладзімір Сяргеевіч рады будзе арганізаваць слайд-прагляды сваіх фоташэдэўраў.

У гэтым застаецца толькі сказаць: “Гайда, у Дом Таўлая! Фотавыстаўка “Жыццё ў кадры” вас чакае!”