/ Навіны / “З-пад гары Міндоўга” сустрэча-праграма ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”

“З-пад гары Міндоўга” сустрэча-праграма ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”

“З-пад гары Міндоўга”

Пад такой назвай пройдзе чарговая (чацвёртая) сустрэча-праграма ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”.

Па традыцыі тут гучаць вершы, песні. А гэта значыць, запрашаюцца паэты, барды, спевакі. На мінулых мерапрыемствах адбыліся сустрэчы з Станіславам Суднікам і Сяргеем Чарняком, з Міхасём Скоблам і Таццянай Грыневіч-Матафонавай, са слонімскімі літаратарамі Сяргеем Чыгрыным, Святланай Адамовіч, Надзеяй Салейка, Міколам Канановічам. А на гэты раз запрошаны літаратары з Навагрудка – гісторык, краязнавец, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба і пісьменнік, бард Міхась Зізюк.

Мерапрыемства пройдзе 26 лістапада ў канферэнц-зале Лідскага замка, пачатак – у 17:30. Уваход вольны.