/ Навіны / 15 лістапада ў Лідзе прайшлі V Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники»

15 лістапада ў Лідзе прайшлі V Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники»

15 лістапада ў Лідзе прайшлі пятыя Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники». На мерапрыемства  сабралася духавенства, ваеннаслужачыя, работнікі культуры, педагогі  з  некалькіх рэгіёнаў Гродзеншчыны. Архірэйскую грамату За працу па захаванню памяці аб гісторыі праваслаўя на Лідчыне з рук Уладыкі Парфірыя атрымала старшы навуковы супрацоўнік Лідскага музея Наталля Валынец. Працягам чытанняў стала праца ў секцыях. Так, секцыя адукацыі і катэхізацыі, кіруе якой протаіерэй Расціслаў Лемачка, сабрала разам педагогаў. Удзельнікі абмяркоўваліся пытанні выкладання тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў школе, дзяліліся вопытам сваёй працы па дадзенай тэме.