/ Навіны / Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба”

Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба”

Здаўна хлеб лічыцца сімвалам дабрабыту, гасціннасці, абярэгам жылля і чалавека.

З жытнёвай і пшанічнай мукі з дабаўленнем разынак, курагі , насення льну і сланечніку – ён запаўняе прылаўкі нашых магазінаў. “Барадзінскі новы”, “Хутарскі асобы”, “Ранета”, “Яблычны спас”, “Квецень”, “Жыццёвы”… Але ці заўсёды так было? Які хлеб ужывалі нашы продкі?

Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба” ў цікавай форме пазнаёміць наведвальнікаў з народнымі традыцыямі земляробства, выпечкі хлеба.

Уявіць нялёгкую працу хлебароба, прасачыць шлях пераўтварэння маленькага зярнятка ў духмяны бохан паспрыяюць музейныя экспанаты, гульні, загадкі, зашыфраваныя знакі ў ткацтве, эксперыментальная пляцоўка. А сустрэча са жняёй дапаможа параўнаць старажытныя прылады працы з сучаснымі, неабходнымі на шляху да хлеба.

Заняткі пачнуцца з 20 лістапада 2019 г.