/ Навіны Фотасправаздачы / Цыкл мерапрыемстваў «Салдацкі гонар і воінская слава», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і 60-годдзю з дня ўтварэння РВСП

Цыкл мерапрыемстваў «Салдацкі гонар і воінская слава», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і 60-годдзю з дня ўтварэння РВСП

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі і 60-годдзя РВСП з 26 лістапада па 15 снежня ў музеі праходзіць цыкл мерапрыемстваў «Салдацкі гонар і воінская слава». Куратар праекта расказала як нашы землякі, змагаючыся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у падполлі і партызанскіх атрадах, набліжалі Вялікую Перамогу. Увазе прысутных быў прадстаўлены фільм пра гісторыю стварэння РВСП. Ветэраны расказалі аб баявым шляху 49-й ракетнай дывізіі, якая з 1960 па 1997 гг. дыслакавалася ў нашым рэгіёне. Навучэнцы задавалі пытанні ветэранам і выказвалі сваё меркаванне з нагоды будучай службы ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.