/ Навіны Фотасправаздачы / Каляды ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

Каляды ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

З 18 снежня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі наведвальнікі падарожнічаюць па зімовых святах.

Пэўным магічным дзеянням падпарадкавана падрыхтоўка хаты да свята, накіраваная на паляпшэнне дабрабыту і жыццёвага лёсу яе гаспадароў.

Разам з наведвальнікамі рыхтавалі калядны стол згодна з традыцыямі нашых продкаў.

Спрабавалі свой спрыт ў гульнях.

І на прыканцы – забаўляльныя заняткі імправізаванага калядавання.