/

Выстаўка мініяцюрных выданняў з прыватнай калекцыі бібліяфіла Яўгена Ксяневіча “Кніга на далоні”

6 лютага 2020 года ў Доме Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7 адбудзецца адкрыццё выставы мініяцюрных выданняў з прыватнай калекцыі бібліяфіла Яўгена Ксяневіча. Яўген Антонавіч з’яўляецца і кампазітарам. У рамках адкрыцця выставы адбудзецца прэзентацыя зборніка песень на словы вядомых беларускіх паэтаў “Краіна мая, песня мая…”. Пачатак мерапрыемства — 13:00.

Выстаўка «Час і памяць…», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста

27 студзеня 2020 гады споўнілася  75 год з дня вызвалення Савецкай Арміяй канцэнтрацыйнага лагера і лагера смерці Аўшвіца-Біркенау. У 2005 годзе гэта дата была афіцыйна абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН Міжнародным днём памяці ахвяр Халакоста. У памяць пра гэту важную падзею ў музеі арганізавана выстаўка “Час і памяць …». Наведвальнікі змогуць убачыць мультымедыйную прэзентацыю  і паглядзець … Read more

Хрушчоўка 60-ых

➤ От куратора ➤ Музейно-образный зал «Хрущёвка 60-х» ➤ История возникновения «Хрущёвки» ➤ «Обстановка» означало – интерьер… ➤ Мы купили телевизор! ➤ Койка ➤ Стол, диван, буфет – ЛИШНЕГО НЕТ! ➤ Детский транспорт ➤ «Тройной» – три пшика!  

Каляды ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

З 18 снежня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі наведвальнікі падарожнічаюць па зімовых святах. Пэўным магічным дзеянням падпарадкавана падрыхтоўка хаты да свята, накіраваная на паляпшэнне дабрабыту і жыццёвага лёсу яе гаспадароў. Разам з наведвальнікамі рыхтавалі калядны стол згодна з традыцыямі нашых продкаў. Спрабавалі свой спрыт ў гульнях. І на прыканцы – забаўляльныя заняткі імправізаванага калядавання.

РВСП споўнілася 60 гадоў

17 снежня 2019 г. РВСП споўнілася 60 гадоў.  Менавіта ў гэты дзень у 1959 году пастановай Савета Міністраў СССР было прынята рашэнне аб стварэнні новага віду Узброеных Сіл. Яно было абумоўлена абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі ў пасляваенны час, ростам узбраення ЗША і НАТА, якія прадстаўлялі пагрозу міру і бяспекі СССР. У ліпені 1960 году ў адпаведнасці … Read more

Цыкл мерапрыемстваў «Салдацкі гонар і воінская слава», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і 60-годдзю з дня ўтварэння РВСП

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі і 60-годдзя РВСП з 26 лістапада па 15 снежня ў музеі праходзіць цыкл мерапрыемстваў «Салдацкі гонар і воінская слава». Куратар праекта расказала як нашы землякі, змагаючыся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у падполлі і партызанскіх атрадах, набліжалі Вялікую Перамогу. Увазе прысутных быў прадстаўлены фільм пра гісторыю стварэння РВСП. Ветэраны расказалі аб … Read more

“Аўтар за кадрам”: сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Янцэвічам

Фотавыстаўка “Жыццё ў кадры” апошнім часам стала найбольш наведваемай у Доме В.Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7. Падчас школьных канікулаў прайшлі інтэрактыўныя заняткі з вучнямі малодшых класаў “Школьныя хвілінкі з рэтра-фотаздымкам”, а вось цяпер наведалі яе вучні старэйшых класаў СШ №11 начале з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Анашкевіч Наталляй Мікалаеўнай. Для іх … Read more

“З-пад гары Міндоўга” сустрэча-праграма ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”

“З-пад гары Міндоўга” Пад такой назвай пройдзе чарговая (чацвёртая) сустрэча-праграма ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”. Па традыцыі тут гучаць вершы, песні. А гэта значыць, запрашаюцца паэты, барды, спевакі. На мінулых мерапрыемствах адбыліся сустрэчы з Станіславам Суднікам і Сяргеем Чарняком, з Міхасём Скоблам і Таццянай Грыневіч-Матафонавай, са слонімскімі літаратарамі Сяргеем Чыгрыным, Святланай Адамовіч, Надзеяй Салейка, Міколам … Read more

15 лістапада ў Лідзе прайшлі V Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники»

15 лістапада ў Лідзе прайшлі пятыя Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники». На мерапрыемства  сабралася духавенства, ваеннаслужачыя, работнікі культуры, педагогі  з  некалькіх рэгіёнаў Гродзеншчыны. Архірэйскую грамату За працу па захаванню памяці аб гісторыі праваслаўя на Лідчыне з рук Уладыкі Парфірыя атрымала старшы навуковы супрацоўнік Лідскага музея Наталля Валынец. Працягам чытанняў стала праца ў секцыях. … Read more

Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба”

Здаўна хлеб лічыцца сімвалам дабрабыту, гасціннасці, абярэгам жылля і чалавека. З жытнёвай і пшанічнай мукі з дабаўленнем разынак, курагі , насення льну і сланечніку – ён запаўняе прылаўкі нашых магазінаў. “Барадзінскі новы”, “Хутарскі асобы”, “Ранета”, “Яблычны спас”, “Квецень”, “Жыццёвы”… Але ці заўсёды так было? Які хлеб ужывалі нашы продкі? Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба” ў цікавай … Read more