Выстаўка аднаго дня “Кветкавая феерыя” і «Баль кветак»
16 чэрвеня 2018 года ў Лідскім гісторыка–мастацкім музеі была адкрыта выстава аднаго дня «Кветкавая феерыя», на якой былі рэпрэзентаваны прадметы з фондаў музея, калекцыі жывапісу. Асноўнай сюжэтнай лініяй дадзенай выставы выступілі кветкі: палявыя, лугавыя, лясныя, дэкаратыўныя, якія ва ўсёй сваёй красе, яркасці, насычанасці адлюстраваліся ў маляўнічых палотнах беларускіх мастакоў. На базе выставы прайшоў «Баль кветак», ініцыятарам і арганізатарам, куратарам якога стаў Жаночы Клуб “Я –адчуваю…” на чале з Вольгай Пазняк. Галоўнай задачай дадзенага мерапрыемства стала развіццё жаноцкасці, вытанчанасці, густу ў прысутных жанчын. Магчымасць праявіць у іх лёгкасць, прыгажосць, грацыёзнасць, і ўвасабіць жаночую прыгажосць з прыгажосцю кветкі.












