/ Навіны / УЦЕКАЧЫ

УЦЕКАЧЫ

У Любчанскім замку жыла юная панна Алена – дачка аднаго з уладальнікаў маёнтка. Прыгожая з мяккім характарам. Яна закахалася ў простага конніка, які служыў у замкавым войску. Але бацька быў супраць і загадаў замкнуць яе ў Белай вежы, каб дзяўчына адумалася, а магчыма і забыла пра хлопца. Ды ноччу яна адчыніла акно вежы. Тым часам яе каханы падплыў па Нёмане, які побач разліваўся, і Алена спусцілася да яго. Як прачнуліся ахоўнікі, то пабачылі, што дзяўчыны няма, забілі трывогу. Ды ніхто іх не дагнаў і больш ніколі не бачылі.

Кажуць, што калі ў летнюю ноч пачуеш плёск вады каля вежы Любчанскага замка, а ў акне мільгае сілуэт – гэта панна шукае шлях да свабоды.