г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Навіны / Тэатральныя сустрэчы ў Лідскім замку. Балет у 2-х дзеяннях «Тысяча і адна ноч»

    Тэатральныя сустрэчы ў Лідскім замку. Балет у 2-х дзеяннях «Тысяча і адна ноч»

    20 ліпеня 2019 года ў Лідскім замку адбудзецца балет у 2-х дзеяннях «Тысяча і адна ноч». Лібрэта народнай артысткі Азербайджана Медзіны Аліевай па матывах казак “Тысячы і адной ночы”.

    Барацьба дабра і зла, апяванне сілы кахання і прыгажосці, іх перамога над смерцю і разбурэннем – асноўны змест балета “Тысяча і адна ноч”. Гнеў і боль у сэрцы Шахрыяра – бо любімая жонка здрадзіла яму. Пад час страшэннага гнева Шахрыяра ( бо любімая жонка здрадзіла яму) з’яўляецца Шахірызада. Сваімі казкамі яна не проста забаўляе і адцягвае ўвагу

    ўгневанага Шахрыяра, а па-свойму змагаецца з гвалтам, жорсткасцю, сцвярджаючы ў свеце Прыгажосць, Мудрасць, Любоў і Дабро. У барацьбе ёй дапамагаюць птушка Рух, Аладзін са сваёй чароўнай лямпай, Алі-баба і іншыя героі ўсходніх казак. Паступова ў ачарсцвелае сэрца Шахрыяра абуджаюцца пачуцці. Тысячу і адну ноч правядзе ён у краіне казак Шахірызады, перш чым зразумее і паверыць, што ёсць на свеце сапраўдная любоў і вернасць.

    Пачатак у 21.30.

    Працягласць 1 гадзіна 40 хвілін.