г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Фотасправаздачы / Прэзентацыя кнігі «С верой в победу»

    Прэзентацыя кнігі «С верой в победу»

    8 ліпеня 2019 ў музеі прайшла прэзентацыя кнігі “С верой в победу”. На мерапрыемстве прысутнічала ўкладальнік, аўтар прадмовы Якаўлева Нона Яфімаўна, дачка камандзіра Лідскага партызанскага злучэння Гапеева Яфіма Данілавіча. Нона Яфімаўна расказала пра гісторыю, якая папярэднічала стварэнню кнігі, аснову якой складаюць асабістыя ўспаміны сарака двух удзельнікаў ваенных падзей – былых партызан, падпольшчыкаў і пяці камандзіраў, войскі якіх прымалі ўдзел у вызваленні г. Ліды. На мерапрыемстве прысутнічаў Гарбачэўскі Ілля Іванавіч, сувязны партызанскага атрада «Балтыец», кіраўнік агентурна-патрыятычнай групы ў г. Ліда. Ілля Іванавіч распавёў аб сваёй самаадданай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў на акупаванай тэрыторыі.

    Выступіў на мерапрыемстве і жыхар расійскай Гатчыны Мікалай Савельеў. Яго бацька, разведчык 17 гвардзейскага кавалерыйскага палка, старшына Аляксей Савельеў, удзельнічаў у вызваленні г. Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Выданне кнігі прысвечана 75-годдзю вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.