/ Навіны / ПРА СОФ’Ю ГАЛЬШАНСКУЮ, РЭЎНАСЦЬ І ВЕРНАСЦЬ

ПРА СОФ’Ю ГАЛЬШАНСКУЮ, РЭЎНАСЦЬ І ВЕРНАСЦЬ


Калі кароль Ягайла, стары ўдавец, што перажыў трох сваіх жонак, прыехаў у Друцкі замак, сэрца яго зачапіла маладая князёўна Соф’я Гальшанская – адна з пляменніц князя Сямёна Друцкага. Кароль быў зачараваны хутчэй пяшчотнай свежасцю маладосці князёўны Гальшанскай. Побач з ёю хацеў забыць Ягайла пра свае гады і хваробы, адпачыць душой. Але Сямён Друцкі заявіў: старэйшая сястра Соф’і, Васіліса, мусіць выйсці замуж першай. Дзяўчына, канешне, была прыгажэйшая, але мела вусікі, і кароль баяўся яе тэмпераменту. Тады Васілісу хутка выдалі за князя Вельскага, а Ягайла ўзяў Соф’ю.

Соф’я нарадзіла каралю двух сыноў. Гэта разбурыла мары Вітаўта, які чакаў смерці бяздзетнага Ягайлы, каб заняць польскі пасад. Тады Вітаўт абвінаваціў каралеву ў пералюбе, заявіўшы, што дзеці не ад караля. Усе паверылі. Ягайла загадаў катаваць фрэйлін, а потым і рыцара Генрыка з Рогава. Але рыцар на катаваннях толькі паўтараў: «Каралева не здраджвала». Соф’я прынесла ачышчальную прысягу на Бібліі, і справу спынілі.

Кароль супакоіўся, мір у сям’і аднавіўся. Падчас спрэчак і адстойвання каралевай сваёй гонару памёр яе другі сын Казімір, і нарадзіўся трэці. Яму далі імя памерлага хлопчыка.

Праз гады Соф’я аўдавела. Яна наблізіла да сябе Генрыка, які адзіны абараніў яе гонар. Яны моўчкі кахалі адзін аднаго, не стаўшы каханкамі і не ўзяўшы шлюбу. Перад смерцю каралева пакінула яму вялікую спадчыну – так веліч дабрадзейнасці перамагла згубную рэўнасць.