“Кніга на далоні” ў Доме Таўлая

  6 лютага 2020 года па вуліцы Замкавая, 7 адкрылася выстаўка “Кніга на далоні”, якая прыўрочана да дзесяцігадовага юбілею Дома-музея Валянціна Таўлая. Выстаўка ўяўляе сабой калекцыю выданняў нестандартнай формы мініяцюрных кніг больш за 180 экзэмпляраў. Сімвалічна, што і ў Мінску ў гэты час праходзіць ХХVІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. На адкрыцці экспазіцыі ў лідскім Доме-музеі … Read more

Прайшло чарговае пятае мерапрыемства літаратурна-музычнага салона “Над Лідзейкай”

Прайшло чарговае пятае мерапрыемства літаратурна-музычнага салона “Над Лідзейкай”. Гасцямі сталі вядомы ў горадзе фотамастак і паэт Уладзімір Янцэвіч і паэтэса Тарэза Смольская. Ва ўтульнай канферэнц-зале Лідскага замка сабраліся сябры і прыхільнікі паэзіі, фотамастацтва. Гучалі вершы пра каханне, патрыятычныя (прысвечаныя Лідскаму замку і князю Гедыміну) на тэму малой радзімы, гумарыстычныя, якія суправаджаліся лірычнымі адступленнямі шаноўных паэтаў, … Read more

Выстаўка «Час і памяць…», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста

27 студзеня 2020 гады споўнілася  75 год з дня вызвалення Савецкай Арміяй канцэнтрацыйнага лагера і лагера смерці Аўшвіца-Біркенау. У 2005 годзе гэта дата была афіцыйна абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН Міжнародным днём памяці ахвяр Халакоста. У памяць пра гэту важную падзею ў музеі арганізавана выстаўка “Час і памяць …». Наведвальнікі змогуць убачыць мультымедыйную прэзентацыю  і паглядзець … Read more

Каляды ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

З 18 снежня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі наведвальнікі падарожнічаюць па зімовых святах. Пэўным магічным дзеянням падпарадкавана падрыхтоўка хаты да свята, накіраваная на паляпшэнне дабрабыту і жыццёвага лёсу яе гаспадароў. Разам з наведвальнікамі рыхтавалі калядны стол згодна з традыцыямі нашых продкаў. Спрабавалі свой спрыт ў гульнях. І на прыканцы – забаўляльныя заняткі імправізаванага калядавання.

РВСП споўнілася 60 гадоў

17 снежня 2019 г. РВСП споўнілася 60 гадоў.  Менавіта ў гэты дзень у 1959 году пастановай Савета Міністраў СССР было прынята рашэнне аб стварэнні новага віду Узброеных Сіл. Яно было абумоўлена абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі ў пасляваенны час, ростам узбраення ЗША і НАТА, якія прадстаўлялі пагрозу міру і бяспекі СССР. У ліпені 1960 году ў адпаведнасці … Read more

Цыкл мерапрыемстваў «Салдацкі гонар і воінская слава», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і 60-годдзю з дня ўтварэння РВСП

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі і 60-годдзя РВСП з 26 лістапада па 15 снежня ў музеі праходзіць цыкл мерапрыемстваў «Салдацкі гонар і воінская слава». Куратар праекта расказала як нашы землякі, змагаючыся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у падполлі і партызанскіх атрадах, набліжалі Вялікую Перамогу. Увазе прысутных быў прадстаўлены фільм пра гісторыю стварэння РВСП. Ветэраны расказалі аб … Read more

“Аўтар за кадрам”: сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Янцэвічам

Фотавыстаўка “Жыццё ў кадры” апошнім часам стала найбольш наведваемай у Доме В.Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7. Падчас школьных канікулаў прайшлі інтэрактыўныя заняткі з вучнямі малодшых класаў “Школьныя хвілінкі з рэтра-фотаздымкам”, а вось цяпер наведалі яе вучні старэйшых класаў СШ №11 начале з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Анашкевіч Наталляй Мікалаеўнай. Для іх … Read more

15 лістапада ў Лідзе прайшлі V Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники»

15 лістапада ў Лідзе прайшлі пятыя Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники». На мерапрыемства  сабралася духавенства, ваеннаслужачыя, работнікі культуры, педагогі  з  некалькіх рэгіёнаў Гродзеншчыны. Архірэйскую грамату За працу па захаванню памяці аб гісторыі праваслаўя на Лідчыне з рук Уладыкі Парфірыя атрымала старшы навуковы супрацоўнік Лідскага музея Наталля Валынец. Працягам чытанняў стала праца ў секцыях. … Read more

12 лістапада прайшла чарговая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”

Мерапрыемства было праведзена на гэты раз таксама ў канферэнц-зале Лідскага замка. На сустрэчу пад назвай “Паланэз над Шчарай” былі запрошаны слонімскія літаратары на прэзентацыю альманаха “Паланэз”. Трэба зазначыць, што ў Слоніме 1 верасня бягучага года прайшло чарговае рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства. А дзякуючы гісторыі беларускай літаратуры вядома, што Слонім мае літаратурныя сувязі з … Read more