г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Навіны Фотасправаздачы / Упершыню рэгістрацыя нованароджаных дзяцей прайшла ў Лідскім замку!

    Упершыню рэгістрацыя нованароджаных дзяцей прайшла ў Лідскім замку!

    ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» сумесна з аддзелам ЗАГС Лідскага райвыканкама правялі мерапрыемства па ўрачыстым уручэнню сведчанняў пра нараджэнне 10 новым жыхарам горада Ліда. Мерапрыемства сумясціла ў сябе дзве эпохі: сярэднявечча і сучаснасць.

    Бацькі нованароджаных дзяцей атрымалі не толькі афіцыйнае пасведчанне аб нараджэнні, але і імправізаваны сярэднявечны скрутак.

    Супрацоўнікі ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» і аддзела ЗАГС Лідскага райвыканкама плануюць, што такога плана мерапрыемства будзе штогадовым і стане добрай традыцыяй.