/ Навіны Фотасправаздачы / 7 верасня ў паўночна-заходняй вежы Лідскага замка адкрылася выставачная экспазіцыя «Старонкі гісторыі… Ад XIV стагоддзя».

7 верасня ў паўночна-заходняй вежы Лідскага замка адкрылася выставачная экспазіцыя «Старонкі гісторыі… Ад XIV стагоддзя».

7 верасня ў паўночна-заходняй вежы Лідскага замка адкрылася выставачная экспазіцыя «Старонкі гісторыі… Ад XIV стагоддзя», якая знаёміць з гісторыяй Лідскага замка, з моманту яго заснавання. На шасці ярусах вежы размешчаны выставы:

  • 1 ярус — «Гедымін»;
  • 2 ярус — «Высокае сярэднявечча — час з’яўлення на карце Еўропы Вялікага Княства Літоўскага»;
  • 3 ярус — «Дзяржаўныя замкі на заходніх землях ВКЛ»;
  • 4 ярус — «Жылое памяшканне ў вежы»;
  • 5 ярус — выстаўка графіка І. Гардзіёнка;
  • 6 ярус — «Святыні Лідчыны».