/ Архіў / Упершыню рэгістрацыя нованароджаных дзяцей прайшла ў Лідскім замку!

Упершыню рэгістрацыя нованароджаных дзяцей прайшла ў Лідскім замку!

ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» сумесна з аддзелам ЗАГС Лідскага райвыканкама правялі мерапрыемства па ўрачыстым уручэнню сведчанняў пра нараджэнне 10 новым жыхарам горада Ліда. Мерапрыемства сумясціла ў сябе дзве эпохі: сярэднявечча і сучаснасць.

Бацькі нованароджаных дзяцей атрымалі не толькі афіцыйнае пасведчанне аб нараджэнні, але і імправізаваны сярэднявечны скрутак.

Супрацоўнікі ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» і аддзела ЗАГС Лідскага райвыканкама плануюць, што такога плана мерапрыемства будзе штогадовым і стане добрай традыцыяй.