Тэатралізаваная экскурсія “Вандроўка ў мінулае” ператварае наведвальнікаў не толькі ў гледачоў, але і ў непасрэдных удзельнікаў у прадстаўленай праграме экскурсіі.
Тэатралізаваная экскурсія – гэта ўнікальнае спалучэнне інтэрактыўнай формы з дынамічнай і эмацыйна выяўленай падачай самых цікавых фактаў і гісторый Лідскага замка. Праграма ўключае гульні ў стылі сярэднявечча, майстар-клас па сярэднявечных танцах.





















