17 снежня 2019 г. РВСП споўнілася 60 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у 1959 году пастановай Савета Міністраў СССР было прынята рашэнне аб стварэнні новага віду Узброеных Сіл. Яно было абумоўлена абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі ў пасляваенны час, ростам узбраення ЗША і НАТА, якія прадстаўлялі пагрозу міру і бяспекі СССР.
У ліпені 1960 году ў адпаведнасці з загадам МА СССР у Лідскім раёне пачала фарміравацца 49-я гвардзейская ракетная Станіслаўска-Будапешцкая Чырвонасцяжная дывізія, якая ўвайшла ў склад 50-й Смаленскай Арміі. На яе ўзбраенні ў розны час знаходзіліся: ракетны комплекс з ракетамі Р-12, ракетныя комплексы «Піянер» і «Тополь».
Амаль сорак гадоў 49-я РД надзейна абараняла заходнія межы Радзімы. Мы ўдзячныя ветэранам-ракетчыкам за значны ўклад у справу станаўлення РВСП і абарону нашай дзяржавы. Ветэраны і сёння ў страі. Яны займаюцца выхаваннем падрастаючага пакалення. Яскравы прыклад таму – цыкл сустрэч «Салдацкі гонар і воінская слава», які праходзіў у музеі з 26 лістапада па 17 снежня 2019 г.
Моцнага здароўя і даўгалецця вам ветэраны!