/ Навіны / Хатынь

Хатынь

22 сакавіка мы схіляем галовы ў памяць аб 83-й гадавіне трагедыі ў Хатыні – сімвале бязмежнага болю і мужнасці беларускага народа. Гэтая дата нагадвае нам пра страшныя ахвяры, панесеныя дзеля свабоды, і заклікае берагчы мір.

У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Хатынь» у памяць аб усіх загінулых у Беларусі. Ён стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта адно з самых ушанаваных месцаў у Беларусі.

Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто прыняў удзел і даслаў на адрас музея або прынёс у музей фатаграфіі мемарыяльнага комплексу “Хатынь”. Дадзены комплекс вы наведвалі ў розныя гады. Многія з вас успомнілі сваё дзяцінства і юнацтва, змаглі акунуцца ў час маладосці і ў чарговы раз УШАНАВАЦЬ ПАМЯЦЬ аб загінуўшых жыхарах не толькі вёскі Хатынь, але і 12 868 населеных пунктаў Беларусі, якія поўнасцю або часткова былі знішчаны акупантамі і іх памагатымі.

Сёння, у Дзень Хатынскай трагедыі, у наведвальнікаў нашага сайта будзе магчымасць убачыць мемарыяльны комплекс ад пачатку яго ўзнікнення да сённяшняга дня.

Давайце будзем захоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнай памяці і не дапусцім адраджэння фашызму! Каб больш ніколі не гінулі дзеці і іх маці! Каб чорнае крыло вайны не дакранулася да нашай Беларусі!

 

Марыя Арцёмаўна Хацяновіч , 1973 год

Людміла Баягіна, 1974 год

Сям’я Каладзяжных, 1975 год

Кацярына Хоміч (Аслоўская), 2002 год

 

 

 

 

 

 

ДУА “Сярэдняя школа №15 г. Ліды”, 2003 год

Сям’я Петрусевіч, 2025 год

Сям’я Прадка, 2023 год

ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Ліды”, 7 клас, 2025 год

 

ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Ліды імя Н.Б. Куканенкі”, 7-8 класы, 2026 год