/ Архіў Фотасправаздачы / 12 лістапада прайшла чарговая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”

12 лістапада прайшла чарговая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”

Мерапрыемства было праведзена на гэты раз таксама ў канферэнц-зале Лідскага замка. На сустрэчу пад назвай “Паланэз над Шчарай” былі запрошаны слонімскія літаратары на прэзентацыю альманаха “Паланэз”. Трэба зазначыць, што ў Слоніме 1 верасня бягучага года прайшло чарговае рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства. А дзякуючы гісторыі беларускай літаратуры вядома, што Слонім мае літаратурныя сувязі з Лідчынай: Валянцін Таўлай пакінуў важкі след у беларускім горадзе над Шчарай. Згодна канцэпцыі правядзення дадзеных сустрэч, для лідзян – прыхільнікаў прыгожага беларускага пісьменства былі зачытаны добрыя вершы з вуснаў Сяргея Чыгрына, Міколы Канановіча, Святланы Адамовіч, аздабленнем праграмы на гэты раз таксама стала музычнае выкананне, якое было агучана Надзеяй Салейка. Госці па традыцыі адказалі на пытанні гледачоў-слухачоў, пакінулі дарчыя запісы-аўтографы ў кнізе водгукаў і паабяцалі яшчэ не раз прыехаць у беларускі прынёманскі горад Ліда.