/ Young people Новости / Выстаўка мініяцюрных выданняў з прыватнай калекцыі бібліяфіла Яўгена Ксяневіча “Кніга на далоні”

Выстаўка мініяцюрных выданняў з прыватнай калекцыі бібліяфіла Яўгена Ксяневіча “Кніга на далоні”

6 лютага 2020 года ў Доме Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7 адбудзецца адкрыццё выставы мініяцюрных выданняў з прыватнай калекцыі бібліяфіла Яўгена Ксяневіча. Яўген Антонавіч з’яўляецца і кампазітарам. У рамках адкрыцця выставы адбудзецца прэзентацыя зборніка песень на словы вядомых беларускіх паэтаў “Краіна мая, песня мая…”. Пачатак мерапрыемства — 13:00.