Прайшло чарговае пятае мерапрыемства літаратурна-музычнага салона «Над Лідзейкай». Гасцямі сталі вядомы ў горадзе фотамастак і паэт Уладзімір Янцэвіч і паэтэса Тарэза Смольская. Ва ўтульнай канферэнц-зале Лідскага замка сабраліся сябры і прыхільнікі паэзіі, фотамастацтва. Гучалі вершы пра каханне, патрыятычныя (прысвечаныя Лідскаму замку і князю Гедыміну) на тэму малой радзімы, гумарыстычныя, якія суправаджаліся лірычнымі адступленнямі шаноўных паэтаў, творы якіх пераклікаліся фотаслайдамі У. Янцэвіча на тэму «Поры года». Праз іх прысутныя акунуліся ў мінулае, успомнілі тыя заснежаныя зімы, пахадзілі роснымі сцяжынкамі ў летні час… Незвычайна цёплая сустрэча… зарад пазітыву…
Хто стане чарговым госцем літаратурна-музычнага салона «Над Лідзейкай»? Сачыце за навінамі. І магчыма месцам правядзення стане Дом Таўлая па Замкавай, 7.