г.Лида, ул.Победы 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Фотоотчеты / Выхаванцы дзіцячага садка №10 на інтэрактыўнай экскурсі “Згадкі з беларускай хаткі“

    Выхаванцы дзіцячага садка №10 на інтэрактыўнай экскурсі “Згадкі з беларускай хаткі“

    Першы скарб нацыянальны – гэта родная мова.

    У дзіцячым садку №10 г. Ліды з 29 ліпеня па 2 жніўня праходзілі мерапрыемствы ў рамках тыдня беларускай мовы. З мэтай пашырыць межы выкарыстання роднай мовы, папоўніць слоўнікавы запас, а таксама пазнаёміцца з бытам беларускай сялянскай хаты выхаванцы наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Інтэрактыўная экскурсія “ Згадкі з беларускай хаткі” праходзіла на базе выстаўкі “ З ХІХ у ХХІ”.

    Выхаванцы пазнаёміліся з асаблівасцямі выбару месца для новай хаты, даведаліся, якія дрэвы выкарыстоўвалі пры будоўлі, а затым ладзілі наваселле і запрашалі з сабой Хатніка.

    Жыхары сялянскай хаты – дбайныя гаспадары. Разбуджаныя крыкам пеўня, кожны з іх браўся за сваю справу.

    Белрусы – людзі гасцінныя. Вось і нашы гаспадары запрасілі ўсіх да стала.

    Калі ласка! Дзякуй!Смачна есці! Няхай бохан свежага хлеба будзе на стале ў кожным доме,а гэтыя шчырыя ветлівыя словы на роднай мове з маленства стануць працягам добрых традыцый на шляху да вывучэння мовы свайго народа.