г.Лида, ул.Победы 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Новости Фотоотчеты / Арт-программа «Балкон»

    Арт-программа «Балкон»

    Ужо трэці год для гараджан і гасцей Ліды стала традыцыяй з асалодай бавіць час у выхадныя дні каля галоўнай гісторыка-культурнай каштоўнасці горада Лідскага замка. Так, дзеля гэтага і распрацаваны шэраг мерапрыемстваў для культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец”. На гэты раз прыняць удзел было прапанавана і Дому В.Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея, што па вуліцы Замкавая,7.

    І ўжо 26 мая, напярэдадні лета супрацоўнікі Дома-музея В.Таўлая з народным аматарскім аб’яднаннем “МузАльянс” Палаца культуры горада Ліды арганізавалі цыкл мерапрыемстваў – арт-праграму “Балкон”. Гэта сезон творчых сустрэч з удзелам лідскіх паэтаў і музыкантаў.

    Так, на балконе, які змяшчаецца на Доме В.Таўлая сваімі вершамі дзяліліся ўжо вядомыя ў горадзе паэты Святлана Мельнікава, Руслана Півавараў, Вольга Верасняк, Аляксандр Мацулевіч, Алесь Хітрун. А жыхарка горада Ірына Марук прачытала вершы лідскага паэта Міхася Мельніка. У перапынках паміж паэтычных выступленняў гучалі аўдыёзапісы песень на словы лідскіх аўтараў. Вершы і музыка ішлі ў народ. Сапраўды, ужо на першым выступленні сабралося нямала людзей, лідчане слухалі, спыняліся, калі праходзілі побач, апладзіравалі. А гэта значыць, што арт-праграма “Балкон” знайшла сваіх прыхільнікаў. У далейшым запланавана выступленне бардаў, музыкаў, будуць праходзіць і сольныя выступленні. Дарэчы, такія сустрэчы на балконе можна будзе пабачыць у апошнюю нядзелю кожнага месяца сезона культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец”.

    Але на гэтым супрацоўнікі Дома В.Таўлая не спыняюць сваю дзейнасць. Іншыя нядзелі летніх месяцаў таксама будуць надзвычай цікавыя. Што задумалі музейшчыкі? Прыходзьце на вуліцу Замкавую,7 і пабачыце.

    Дык заходзьце, завітайце. І з Таўлаем пабывайце!