/ Навіны Фотасправаздачы / Музейна-педагагічны занятак «Жывыя гадзіннікі»

Музейна-педагагічны занятак «Жывыя гадзіннікі»

З 1 лістапада Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае на музейна-педагагічны занятак «Жывыя гадзіннікі».

Ці ведаеце вы, што ёсць у прыродзе і гучаць «жывыя гадзіннікі»?

Вясной і летам можна лёгка вызначыць час па спеву птушак. Салавей прачынаецца а другой гадзіне ночы. У 2-3 гадзіны раніцы пачынае спяваць палявы жаўрук. У 5 гадзін прачынаецца берасцянка. А вось верабей, які жыве побач з чалавекам, прачынаецца позна – у 6 гадзін. Самы верны ранішні будзільнік – певень, прычым не толькі вясной і летам, а і ў любую пару года.

Выходзіць, што расліны і жывёлы «ведаюць» час? Так, толькі вымяраюць яго асаблівыя біялагічныя гадзіннікі. Біялагічнымі гадзінамі валодаюць усе арганізмы: расліны, кузуркі, птушкі, рыбы, млекакормячыя, у тым ліку, і чалавек.

Чалавек настолькі прывык карыстацца штучнымі гадзінамі, што вельмі рэдка звяртаецца да натуральных «галаўных» гадзіннікаў. Аднак многія людзі валодаюць вельмі дакладным пачуццём часу.

Падчас правядзення музейна-педагагічнага занятку, навучэнцы пазнаёмяцца з «жывымі гадзінамі», прадстаўленымі на пастаяннай экспазіцыі «Прырода Лідчыны».  А таксама даведаюцца,  якімі «гадзіннымі механізмамі» валодае кожны з тых, хто прыйшоў на занятак.

Інфармацыя па нумару тэл. 62-20-09.

 

Кошт білета:

Школьнікі: 0.50 р;

Студэнты: 0.70 р;

Іншыя катэгорыі: 1,00 р;

Занятак на групу да 25 чалавек: 8.00 р.

 

Чакаем Вас!