г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Праект выхаднога дня для індывідуальнага і сямейнага наведвальніка “Гістарычны ваяж па Лідскім замку”

    Праект выхаднога дня для індывідуальнага і сямейнага наведвальніка “Гістарычны ваяж па Лідскім замку”

    У праграму праекта ўваходзіць:

    1. Правядзенне касцюміраваных экскурсій па выставах на тэрыторыі замкавага двара;

    2. Праца інтэрактыўных пляцовак:

    – майстар-клас па вырабу цэглы на выставе «Гісторыя ў цэгле»;

    – прымерка даспехаў на выставе “Жыццё і побыт воінаў ВКЛ”;

    – удзел у археалагічных раскопах у “Школе археалогіі”;

    – прадказанні ад «Ворожеи» на фотозоне «Рыцарскі пакой у Лідскім замку»;

    – сустрэча з “катам” на выставе “Майстэрня Містра”.

    3. Рэканструкцыя гістарычных уяўленняў:

    – анімацыйная праграма “Жыццё і забавы сярэднявечча»;

    – гістарычная рэканструкцыя «Карона Вітаўта» – тэатралізаванае прадстаўленне, заснаванае на гістарычных фактах.

    4. Музычныя замалёўкі:

    – канцэрты сярэднявечнай музыкі (музычныя калектывы з розных рэгіёнаў);

    – майстар-класы па развучванню сярэднявечных танцаў.