/ Навіны / Выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР»

Выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР»

Мы выраслі на адных і тых жа  кнігах, пераймалі адным і тым жа кінагероям, нам куплялі на працягу дзясяткаў гадоў падобныя цацкі. Сёння выбар цацак шырокі, змяніўся і свет вакол, але для многіх з нас менавіта дзіцячыя ўражанні з’яўляюцца галоўнымі  і самымі дарагімі …

Музей рыхтуе новы выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР».

Дарагія жыхары нашага горада! Неабыякавых да тэмы дзяцінства і свету цацак запрашаем прыносіць на выставу ці падарыць музею старыя цацкі вашага дзяцінства з антрэсоляў.

Адкрыццё выставы 18 мая з 17.00

Кантактны тэлефон: 52-13-91 (з 9.00 да 18.00 аўторак-субота),

Звяртацца па адрасе: вул. Перамогі, 37-а; каб.24