г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Архіў Фотасправаздачы / «Усё пачынаецца з кахання …», альбо Дзень усіх закаханых у Лідскім замку

    «Усё пачынаецца з кахання …», альбо Дзень усіх закаханых у Лідскім замку

    Дзень святога Валянціна, альбо Дзень усіх закаханых, — свята, калі кожны імкнецца расказаць аб цёплых пачуццях сваім каханым. Для гэтага існуе вялікая колькасць спосабаў. Але самы просты і адначасова самы надзейны — гэта прызнацца ў каханні з дапамогай слоў. Менавіта так і зрабілі ўдзельнікі конкурсу «Усё пачынаецца з кахання…», вынікі якога былі падведзены ў Лідскім замку 14 лютага.

    Пераможцы былі вызначаны публічным галасаваннем у групе «Лідскага гісторыка-мастацкага музея» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», якое прайшло з 13 па 14 лютага. Удзел у выбары пераможцаў прынялі 1418 чалавек. Паўплываць на вынік мог любы жадаючы.

    Гран-пры конкурсу — рамантычная вячэра ў карчме «Львіна хата» — атрымалі Канстанцін Міхайлавіч і Яніна Пятроўна Янчэўскі.

    Урачыстае ўзнагароджанне удзельнікаў прайшло ў канферэнц-зале на тэрыторыі Лідскага замка. Кожнай пары ўручылі падарункі ад «Лідскага музея» і партнёраў конкурсу — «Лідскай газеты», «Лідскага хлебазавода», «Белювеліргандлю». Усіх прысутных павіншавалі з Днём закаханых спецыяльныя госці: Уладзімір Сяргеевіч Янцевіч, фотамастак і паэт, які прачытаў натхняючыя вершы пра каханне і падзяліўся сваімі разважаннямі пра важнасць гэтага пачуцця, і Андрэй Антонавіч Колышка, кіраўнік ансамбля «Гудскi гармонiк», які парадаваў гледачоў рамантычнымі музычнымі кампазіцыямі.

    Спадзяемся, што Дзень святога Валянціна ў Лідскім замку надоўга запомніўся ўдзельнікам і пераможцам конкурсу цудоўнай святочнай атмасферай і прыемнымі прызамі.