г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Архіў Фотасправаздачы / Цыкл мерапрыемстваў “Святая справа Радзіме служыць”

    Цыкл мерапрыемстваў “Святая справа Радзіме служыць”

    З 21 лютага ў музеі прайшоў цыкл мерапрыемстваў “Святая справа Радзіме служыць”, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

    23 лютага ў 11:00 адбылася сустрэча кадэтаў ДУА «СШ № 6 г. Ліды» з маёрам запаса Каштальянам А.П. Аляксандр Пятровіч расказаў пра службу ў ракетных войсках, правёў экскурсію па выстаўцы, прысвечанай гісторыі 49-й ракетнай дывізіі. Ветэран пажадаў моладзі займацца спортам, добра вучыцца і стаць годнымі абаронцамі сваёй краіны.

    23 лютага ў 13:00 у музеі прайшоў урачысты сход ветэранаў 49-й ракетнай дывізіі. Старшыня РГА ветэранаў РВСП Кірычэнка І.В. расказаў  аб працы ветэранскай арганізацыі. У ходзе мерапрыемства былі ўзнагароджаны актыўныя ўдзельнікі ветэранскага руху. Старшы навуковы супрацоўнік музея Наталля Валынец пажадала ветэранам плённай працы па патрыятычнаму выхаванню моладзі.