/ Навіны / Традыцыйныя абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі

Традыцыйныя абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі

22 ліпеня каля Лідскага гісторыка-мастацкага музея працавала вулічная міні-выстава "Традыцыйныя абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі"

На міні-выставе прадстаўлены лялькі, вырабленыя на аснове традыцыйных самабытных тэхналогій і этнаграфічных узораў — гэта гульнявыя і абрадавыя лялькі, лялькі-абярэгі, лялькі-скруткі, слупкі, зернявушкі і інш.

Даўней лялькам надавалася вельмі вялікае значэнне. Асабліва бераглі і шанавалі абярэжных лялек, якіх ставілі ў чырвоны кут да абразоў. Лічылася, што яны засцерагалі сям'ю ад хвароб; іх бралі з сабой у далёкую дарогу, клалі ў калыску да нованароджанага ад сурокаў. Вырабляліся спецыяльныя лялькі на дастатак, на добры ўраджай, дабрабыт. Не абыходзілі ўвагай майстрыхі і важныя жыццёвыя падзеі. Напрыклад, былі лялькі вясельныя.

sd

Зараз у Беларусі стартавала ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Раней, пасля збору ўраджаю, гаспадыня дома вырабляла ляльку Зернявушку для таго, каб у доме сытна і багата было. У аснове лялькі — мяшочак з зярнятамі, сабранымі з поля. Лічылася, што ўсю зіму лялька будзе прыцягваць у дом дабрабыт і сытасць. Дзеці гулялі ёю, напаўняючы ляльку сваёй сілай любові і радасці. Увесну збожжа даставалі і змешвалі з іншым пасяўным, у надзеі, што ўраджай атрымаецца добры. Таксама гэтую ляльку жанчына рабіла для таго, каб у яе былі дзеці.

Усе работы, прадстаўленыя на міні-выставе, - сапраўдныя творы мастацтва, яны выпраменьваюць энергетыку, закладзеную добрымі рукамі майстрыхі.