/ Фотасправаздачы / Прэзентацыя кнігі Л. Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг.”

Прэзентацыя кнігі Л. Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг.”

28 лютага  ў Лідскім гісторыка-мастацкім музея адбылася прэзентацыя кнігі Л. Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг.”

Леанід Лаўрэш – аўтар каля двух соцен гістарычных артыкулаў, дзевяці кніг, заснавальнік і адміністратар аднаго з першых ў Беларусі гістарычнага інтэрнэт-сайта – “Pawet”.

На мерапрыемства  быў запрошаны Консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжак, які выказаў свае ўражанні пра выданне  Л. Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг.” і прапанаваў  Лідскаму музею далейшае супрацоўніцтва.

На прэзентацыі прысутнічалі жыхары і госці горада, прадстаўнікі гарадскіх улад, супрацоўнікі бібліятэкі і музея, краязнаўцы. Падарункам для наведвальнікаў стаў канцэрт народнага ансамбля польскай песні “Крэсовяцы”.