Замкавая субота
Академия Средневековья Нервюрный свод Подковы Выставка Владимира Шаркова “Достопримечательности Беларуси”
Академия Средневековья Нервюрный свод Подковы Выставка Владимира Шаркова “Достопримечательности Беларуси”
Адзначыць юбілей найстарэйшага пісьменніка горада Ліды Уладзіміра Васько сабраліся вучні 8 класа СШ №1. Уладзіміру Гаўрылавічу Васько 2 студзеня споўнілася 85 гадоў. Імпрэза пад назвай “Эх, каб радкі мае ляталі, як тыя ластаўкі ў гары!”прайшла ў цёплай абстаноўцы, па-хатняму. Бо мерапрыемства было арганізавана таксама ў Доме, дзе жыў беларускі паэт Валянцін Таўлай. Такія сустрэчы, дарэчы, … Read more
Часта ў музейным зборы можна ўбачыць вельмі цікавыя і рэдкія для канкрэтнага рэгіёна прадметы. Так, напрыклад, у фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея знаходзіцца… вакідзасі. Што гэта і як жа гэта патрапіла ў Ліду? Вакідзасі – гэта кароткі японскі меч. У асноўным выкарыстоўваўся самураямі і насіўся на поясе. Яго насілі ў пары з катанай – больш доўгім … Read more
А ці ведаеце вы, што ёсць расліны, чые ягады спеюць з першым снегам? Вы думаеце, гэта журавіны, і памыляецеся. Ёсць яшчэ адна расліна, якая сустракаецца як у горадзе, так і ў вёсках. Гэта амела белая – дзіўны вечназялёны маляўнічы хмызняк, які жыве ў кронах іншых дрэў. Улетку яе цяжка заўважыць сярод лістоты. Затое ўзімку, увосень … Read more
Каляды – старажытнае земляробчае свята, прымеркаванае да руху сонца, а ў хрысціянскай традыцыі – Раство Хрыстова. Пасля Піліпаўскага посту са шматлікімі абмежаваннямі не толькі ў ежы, але і звычках, паводзінах, Каляды неслі з сабой сытны стол, вясёлыя і шумныя гульні, абрадавыя песні, танцы, варажбу на лёс, рытуальны абход двароў і інш. За кожным з гэтых … Read more
4 студзеня адзначаецца Сусветны дзень азбукі Брайля. Гэты дзень вядомы і як Міжнародны дзень Брайля. Святкаванне гэтага дня пачалося з 19 снежня 2018 года, калі Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных нацый, згодна рэзалюцыі ААН А/С.3/73/L.5/ Rev.1 ад 1 лістапада 2018 года абвясціла: “Генеральная Асамблея пастанаўляе штогод адзначаць 4 студзеня Сусветны дзень азбукі Брайля, пачынаючы з 2019 … Read more
Распачынаем новы 2022 год з новай рубрыкі «Музейны тыдзень» Музейны збор налічвае больш за 50 тысяч прадметаў. З некаторымі з іх мы пазнаёмімся ў «Фондавы панядзелак» Сёння немагчыма ўявіць святкаванне Новага года без упрыгожанай елачкі. У крамах можна набыць цацкі на любы густ. Аднак не так даўно аздобы для навагодняй ялінкі рабілі дзеці і дарослыя … Read more
Лідскі гісторыка-мастацкі музей прапануе віртуальным наведвальнікам культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень», які пазнаёміць з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі, актуальнымі падзеямі музейнай супольнасці. Першы тыдзень месяца кожны дзень будзе прысвечаны пэўная тэматыцы, якая раскрые розныя напрамкі дзейнасці музея. У рамках праекта будуць праводзіцца конкурсы, віктарыны, розыгрышы. Па выніках працы праекта самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы … Read more
У гадавым коле беларускага народнага календара адметнае месца займалі Каляды. Пачатак гэтага старажытнага свята супадаў з важнай прыроднай падзеяй: зімовым сонцастаяннем. Нябеснае свяціла паступова паварочвала на новае гадавое кола, і гэта быў (па ўяўленнях нашых продкаў) час нараджэння новага Сонца. У больш познія часы ў хрысціянскай традыцыі ў гэты перыяд пачало адзначацца адно з найважнейшых … Read more
Лідскі гісторыка-мастацкі музей віншуе ўсіх з надыходзячымі святамі! Звяртаем вашу ўвагу на графік работы ўстановы ў перадсвяточныя і святочныя дні. УВАГА: каса спыняе працу за паўгадзіны да закрыцця музея!