Увага! Розыгрыш прызоў!

Паважаныя наведвальнікі выставы “Працяг….”. Прапануем Вам прыняць актыўны ўдзел у розыгрышы прызоў ад ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”. Для ўдзелу Вам неабходна наведаць выставу «Працяг…», вызначыць лепшую творчую працу ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў», пакінуць Вашыя кантакты. Пасля завяршэння работы выставы Аўтар-пераможца выбера сярод удзельнікаў галасавання шчаслівага ўладальніка прызоў … Read more

Канікулы ў музеі

Як глядзець карціны? Дзе хаваюцца таямнічыя насельнікі старога лесу? Як правільна пераварочваць бліны? Адказы на гэтыя і мноства іншых пытанняў шукаюць хлопчыкі і дзяўчынкі падчас канікулаў у Лідскім музеі.

Спектакль для дарослых «Мандрагора»

Паважаныя жыхары і госці горада! 19 лістапада 2021 г. Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае на спектакль для дарослых «Мандрагора». Гэтая вясёлая і востросатырыстычнай камедыя італьянскага Адраджэння, створаная Нікало Макіявелі ў 1514 годзе, будзе прадстаўлена ў выкананні артыстаў Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» з г. Маладзечна.

Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы»

Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы», прысвечаная праваслаўнаму святу Пакровы Прасвятой Багародзіцы і Дню маці, прайшла ў музеі 14 кастрычніка 2021 г. на базе выставы «Грозна грымнула вайна». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4-га класа ДУА «СШ № 6 г. Ліды». Яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення праваслаўнага свята. На аснове краязнаўчага матэрыялу, … Read more

Народная педагогіка. Маці і дзіця

Напярэдадні Дня маці ў атмасферна-этнаграфічную гасцёўню музея завіталі вучні 9 “А” класа ДУА “СШ №9 г. Ліды” і іх класны кіраўнік Багатка В.М. “Народная педагогіка. Маці і дзіця” – праз такую тэму нашы наведвальнікі спасцігалі мудрасць продкаў у выхаванні дзяцей. Разважаючы над сэнсам прыказак, “узважвалі” на шалях вагаў суровыя адносіны ў выхаванні, а таксама бацькоўскую … Read more

Аляксандра Літвіна “Гісторыя старой кватэры”

Штотыднёвыя музейныя агляды. Аляксандра Літвіна “Гісторыя старой кватэры” Сёння вас чакае знаёмства з выданнем, якое мы змаглі купіць для музейнай бібліятэкі выключна на выставе! Наклад гэтага выдання, нажаль, малы. А ідэя стварэння грандыёзная! Аўтар Аляксандра Літвіна задумала выдаць кнігу пра гісторыю адной кватэры, дарэчы сказаць, камунальнай, і лёсах кватэранаймальнікаў, якия яе насяляюць. Гэтая “Гісторыя старой … Read more

Прэзентацыя “Дары лесу”

Сезон збору грыбоў пачынаецца з канца жніўня і заканчваецца лістападам. З надыходам восені лес літаральна ажывае, а яго паляны пакрываюцца стракатымі капялюшыкамі самых разнастайных грыбоў, многія з якіх лічацца сапраўдным дэлікатэсам і з’яўляюцца жаданымі трафеямі заядлых грыбнікоў. Як жа не памыліцца і не прынесці ў кошыку смяротна небяспечнага двайніка? Спіс ядомых грыбоў досыць вялікі. Налічваецца … Read more

Тыдзень псіхічнага здароўя

10 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень псіхічнага здароўя. Жыццё сучаснага чалавека дынамічнае. Кожны дзень мы ставім перад сабой мноства мэтаў і імкнемся да іх дасягнення. Высокі тэмп жыцця сёння з’яўляецца паказчыкам поспеху. Аднак інфармацыйныя і эмацыйныя перагрузкі прыводзяць да таго, што стрэс і падвышаная трывожнасць становяцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Па статыстыцы СААЗ, кожны … Read more

Выстаўка мастацкіх твораў «Працяг…»

1 кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, у белай залі Лідскага гісторыка-мастацкага музея сумесна з ДУА «Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» адкрылася выстаўка мастацкіх твораў «Працяг…». На выстаўцы прадстаўлены работы педагогаў і іх вучняў у розных жанрах і тэхніках.