г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Музейна-вобразная зала «Хрушчоўка 60-х»

    Музейна-вобразная зала «Хрушчоўка 60-х»

    Музейна-вобразная зала “Хрушчоўка 60-х” прысвечана кватэрнаму пытанню. Гэта зборнае ўяўленне эпохі 60-х гадоў ХХ стагоддзя, паказанай праз побыт таго часу. Дадзеная экспазіцыя раскрывае жыццё людзей у перыяд “хрушчоўскай адлігі”, калі “адталі душы” людзей у пасляваенны перыяд. Людзі шмат працавалі, каб аднавіць разбураную краіну. Вельмі сціпла жылі, аддаючы ўсе сілы сваёй дзяржаве. Гадавалі дзяцей, перадаючы веру ў шчаслівую будучыню і былі па-свойму шчаслівыя. Мабыць, з-за гэтага дадзеная тэма вельмі дрыгатліва ўспрымаецца наведвальнікамі. Хрушчоўка і сёння не згубілася сярод шматпавярховых дамоў, інтэрнатаў і элітных забудоў.
    Існуюць дамы-музеі канкрэтных людзей або падзей, а нашы “хрушчоўкі” – гэта агульнанародныя дамы-музеі цэлай эпохі.