г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Навіны Фотасправаздачы / Квэст «Таямнічыя прадметы»

    Квэст «Таямнічыя прадметы»

    Лідскі гісторыка-мастацкі музей падрыхтаваў незвычайную і цікавую праграму для выпускнікоў 4 класа – квэст «Таямнічыя прадметы». Супрацоўнікі музея пастараліся зрабіць свята незабыўным, незвычайным, вясёлым і радасным.

    Падчас праходжання ўсіх этапаў квэста вучням спатрэбіўся спрыт, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе, прыязнасць і пачуццё гумару. На дыскатэцы выпускнікі спачатку выступалі ў ролі вучняў – развучвалі сярэднявечныя танцы, а затым выступалі ў ролі настаўнікаў – паказвалі свае навыкі па танцах папулярных сёння.